Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні зачыняецца беларуская культурная прастора CreateCulture Space


Надзея Ількевіч, адна з стваральніц прастору CreateCulture Space. Архіўнае фота
Надзея Ількевіч, адна з стваральніц прастору CreateCulture Space. Архіўнае фота

У Вільні праз некалькі гадоў дзейнасьці закрываецца CreateCulture Space — некамэрцыйная ініцыятыва па падтрымцы і разьвіцьці культурнага і крэатыўнага сэктару Беларусі.

«Прыйшоў час разьвітацца з фізычнай прасторай. Але перш, чым мы гэта зробім, мы запрашаем вас зайсьці, узяць яе кавалачак і падняць келіх з намі», — адзначаецца ў паведамленьні праекту.

Культурная прастора працавала ў будынку па адрасе Karmelitų g. 5, дзе ў часе свайго віленскага пэрыяду жыў Мойша Кульбак — літаратар, які пісаў на ідыш, жыцьцём і творчасьцю ён быў зьвязаны зь Беларусьсю і Літвою.

У гэтым будынку за амаль тры гады адбылося шмат майстар-клясаў, лекцый, выстаў і паказаў фільмаў, канцэрты і адкрытыя мікрафоны, утульныя сустрэчы і буйныя публічныя мерапрыемствы.

«Гэта было месца для навучаньня, абмену, сумеснай творчасьці і, самае галоўнае, зносін», — паведамілі аўтары праекту.

У той жа час, як вынікае з паведамленьня, сам праект прадоўжыць працаваць. Сродкі на «наступныя крокі» плянуюць сабраць за рахунак продажу маёмасьці — мэблі, аксэсуараў, кніг, расьлін і іншых прадметаў, якія знаходзіліся і выкарыстоўваліся праектам.

Распродаж адбудзецца 27 жніўня, а на наступны дзень — неафіцыйнае закрыцьцё фізычнай прасторы праекту.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG