Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь у ліпені праз украінскую мяжу заляцелі амаль 100 дронаў


У ноч на 31 ліпеня ў Кіеве загінуў 31 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей. Ілюстрацыйнае фота
У ноч на 31 ліпеня ў Кіеве загінуў 31 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей. Ілюстрацыйнае фота

У ліпені адбылося прынамсі 96 выпадкаў парушэньня паветранай прасторы Беларусі расейскімі бесьпілётнікамі, якія заляталі з боку Ўкраіны праз Гомельскую і Берасьцейскую вобласьці.

Як падлічыла выданьне «Флагшток», гэта рэкордная іх колькасьць за месяц, пачынаючы з студзеня 2025 году.

Рэкорднай таксама стала колькасьць дронаў, якія заляцелі ў Беларусь у адну ноч — на 31 ліпеня, калі Расея атакавала Ўкраіну больш за 300 дронамі і 8 ракетамі.

У ноч на 31 ліпеня найбольш пацярпела ўкраінская сталіца — у выніку пацэльваньня ў жылы дом загінуў 31 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей, яшчэ 159 атрымалі раненьні, у тым ліку 16 дзяцей. 1 жніўня ў Кіеве абвясьцілі жалобу.

Паводле ўкраінскіх маніторынгавых каналаў, зь вечара 30 ліпеня зафіксавалі сама меней 26 бесьпілётнікаў, якія заляцелі ў Беларусь.

У 2024 годзе маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» адзначыў 395 парушэньняў паветранай прасторы Беларусі дронамі з Украіны і Расеі, сярод іх — 5 выведных дронаў. З 395 бесьпілётнікаў 196 вярнуліся ва Ўкраіну і Расею, 189 зьніклі, 10 былі зьбітыя ці ўпалі ў Беларусі і Латвіі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG